1

У БДПУ адкрылася лабараторыя лічбавай электронікі

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пачала функцыянаваць лабараторыя лічбавай электронікі Яна ўвойдзе ў STEM-кластар фізіка-матэматычнага факультэта ўніверсітэта.

Лабараторыя лічбавай электронікі – гэта комплексны цэнтр з шасці зон:

  • даследаванне лагічных элементаў для пабудовы інтэгральных мікрасхем;
  • мадэляванне схем для аналагавай, лічбавай і сілавой электронікі;
  • праграмаванне мікракантролераў і мікрапрацэсараў для вывучэння функцыянавання лічбавых прылад;
  • 3D-мадэляванне для стварэння карпусоў спраектаваных прылад;
  • практычнае прымяненне ведаў;
  • экспазіцыя «З гісторыі інфарматыкі ў школе».

У лабараторыі будуць займацца студэнты, магістранты, навучэнцы 7-10-х класаў, профільных класаў педагагічнай і інжынернай накіраванасці. Таксама на базе лабараторыі будзе арганізавана праграма павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў-практыкаў, перш за ўсё настаўнікаў фізікі, матэматыкі, інфарматыкі.

Функцыянаванне лабараторыі лічбавай электронікі дасць магчымасць фарміраваць міжпрадметныя кампетэнцыі і ажыццяўляць міждысцыплінарны падыход да падрыхтоўкі студэнтаў, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі