У БДПУ падвялі вынікі конкурсу «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У БДПУ падвялі вынікі конкурсу «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем»

25 кастрычніка 2022

13 кастрычніка 2022 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў метадычны форум «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем».

Метадычны форум стаў фінальным мерапрыемствам Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем», які праводзіўся Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» ў мэтах фарміравання кампетэнцый педагогаў у галіне адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод педагагічнай грамадскасці і прасоўвання МУР сярод дзяцей і моладзі.

Праграма метадычнага форуму ўключала цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу і правядзенне трох тэматычных пляцовак: «Дасягнем МУР разам», «З аглядкай на будучыню», «Першыя крокі да МУР».

Усяго ў 2022 годзе для ўдзелу ў конкурсе было даслана 2358 работ. Работы лаўрэатаў конкурсу будуць размешчаны на сайце праекта і апублікаваны на старонках часопіса «Народная асвета».

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў «Навучаем. Прасоўваем. Дзейнічаем» уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА