20 студзеня 2024
17 студзеня 2024 года на базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прайшло выязное пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.
У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых органаў улады, судовых органаў, устаноў адукацыі.
Пасяджэнне было прысвечана павышэнню эфектыўнасці інклюзіўнай адукацыі ў межах адукацыйнага працэсу ў краіне. На пасяджэнні таксама разглядаліся пытанні арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў галіне інклюзіўнай адукацыі, павышэння якасці падрыхтоўкі настаўнікаў-дэфектолагаў, аказання дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў арганізацыях аховы здароўя, роля Інстытута інклюзіўнай адукацыі ў сістэме работы з дзецьмі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбнасцямі і інш. Па выніках паседжання камісіі быў зацверджаны план работы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці на 2024 год.
Прадастаўленне якаснай адукацыі ўсім грамадзянам уносіць важны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА