У БДПУ пройдзе адукацыйны квэст па Мэтам устойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У БДПУ пройдзе адукацыйны квэст па Мэтам устойлівага развіцця

15 верасня 2023

21 верасня 2023 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» пройдзе адукацыйны квэст «Мэты ўстойлівага развіцця: Шлях наперад». Прыняць удзел у квэсты змогуць каманды студэнтаў універсітэта. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 20 верасня 2023 года.

Правядзенне адукацыйнага квэста «Мэты ўстойлівага развіцця: Шлях наперад» дасць магчымасць паглыбіцца ў разуменне ідэй і каштоўнасцей МУР, зірнуць на магчымасці і функцыі розных структур універсітэта праз прызму Мэт устойлівага развіцця, распрацаваць ідэі ўласных сацыяльна значных ініцыятыў, накіраваных на ўцягванне грамадства ў рэалізацыю ключавых палажэнняў Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Больш падрабязна з праграмай квэста можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА