У БДПУ пройдзе адукацыйны квэст па Мэтам устойлівага развіцця

21 верасня 2023 года ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» пройдзе адукацыйны квэст «Мэты ўстойлівага развіцця: Шлях наперад». Прыняць удзел у квэсты змогуць каманды студэнтаў універсітэта. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 20 верасня 2023 года.
Правядзенне адукацыйнага квэста «Мэты ўстойлівага развіцця: Шлях наперад» дасць магчымасць паглыбіцца ў разуменне ідэй і каштоўнасцей МУР, зірнуць на магчымасці і функцыі розных структур універсітэта праз прызму Мэт устойлівага развіцця, распрацаваць ідэі ўласных сацыяльна значных ініцыятыў, накіраваных на ўцягванне грамадства ў рэалізацыю ключавых палажэнняў Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Больш падрабязна з праграмай квэста можна азнаёміцца па спасылцы.