1

У БДПУ пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя ў інтарэсах будучыні»

3 чэрвеня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя ў інтарэсах будучыні». Арганізатарам канферэнцыі выступіць Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Праца канферэнцыі будзе арганізавана па наступных тэматычных секцыях:

  • «Дарожная карта АУР – 2030: задачы нацыянальнай сістэмы адукацыі»;
  • «Роля педагога ў прасоўванні прынцыпаў АУР»;
  • «Фарміраванне культуры ўстойлівага развіцця: філасофскія, псіхалагічныя, лінгвістычныя, дыдактычныя падыходы»;
  • «Адукацыя для ўсіх»: перспектыўныя інклюзіўныя практыкі»;
  • «Гуманітарызацыя зместу экалагічнай адукацыі»;
  • «Моладзь – рухаючая сіла перамен у падтрымку ўстойлівага развіцця».

Для ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі неабходна да 30 красавіка 2022 года запоўніць форму па спасылцы.

Правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя ў інтарэсах будучыні» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://esdcc.bspu.by/news/universitet/mezhdunarodnaya-nauchno-prakticheskaya-konferenciya–obrazovanie-v-interesah-budushchego?fbclid=IwAR09W363D_HDdV-Meh3x0vIb63cfupY-06y3cW_iX7pM4Uha8wI5IORllrk.