1

У БДУ пройдзе канферэнцыя па дэмаграфічных рызыках ХХІ стагоддзя

19 лістапада 2021 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва адбудзецца VII міжвузаўская студэнцкая канферэнцыя «Дэмаграфічныя рызыкі XXI стагоддзя».

Маладыя людзі з розных краін атрымаюць магчымасць абмеркаваць найбольш праблемныя палі ў галіне дэмаграфіі асобных краін і рэгіёнаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця, выказаць свой пункт гледжання наконт магчымых шляхоў іх рэгулявання ў Беларусі.

Навукоўцы ў галіне дэмаграфіі з вядучых універсітэтаў Еўропы выступяць міжнароднымі экспертамі. Студэнты, магістранты і аспіранты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая, Туркменістана прадставяць больш за 50 дакладаў па трох асноўных напрамках:

  • «Дэмаграфічная ўстойлівасць і міграцыйныя выклікі свету. Праблемы развіцця гарадоў»;
  • «Рэгіянальныя праблемы і картаграфічнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця»
  • «Геаграфічная панарама міжнароднага турызму ў кантэксце ўстойлівага развіцця».

Правядзенне канферэнцыі садзейнічае пашырэнню міжвузаўскіх сувязей, абмену інфармацыяй і напрацоўкамі ў галіне дэмаграфіі, а таксама робіць уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 4, 5, 8, 11, 12, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/regions/view/mezhvuzovskajastudencheskajakonferentsijademograficheskieriskixxivekaprojdet-19-nojabrjav-470045-2021/.