У БДУ пройдзе конкурс фінансава-эканамічных стартап-праектаў

З мэтай падтрымкі таленавітай моладзі, развіцця яе творчых здольнасцей, а таксама выяўлення перспектыўных бізнес-ідэй, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (эканамічны факультэт) праводзіць конкурс фінансава-эканамічных стартап-праектаў «Бізнес-ідэя».
Да ўдзелу запрашаюцца каманды студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей БДУ ў складзе да трох чалавек. Бізнес-ідэю ў выглядзе справаздачы з фінансава-эканамічнымі разлікамі эфектыўнасці неабходна прадставіць да 20 красавіка 2022 года на электронны адрас: eco_games@bsu.by.
Правядзенне конкурсу ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе стартап-праектаў «Бізнес-ідэя» можна азнаёміцца па спасылцы: https://bsu.by/news/konkurs-finansovo-ekonomicheskikh-startap-proektov-biznes-ideya-obyavlen-v-bgu-d/.