26 красавіка 2021
З 5 красавіка да 5 мая 2021 года ў Беларусі праходзіць 2 сезон конкурсу экалагічных стартапаў Belarus Green Awards. Гэта маштабны рэспубліканскі конкурс бізнэс-ідэй у сферы экалогіі, які аб’ядноўвае ўсе рэгіёны Беларусі.
Мэта конкурсу – пошук рашэнняў экалагічных праблем сусветнага маштабу праз інавацыйныя праекты. У конкурсе могуць прымаць удзел праекты з наступных сфер:
– Вытворчасць; – Тэхналагічныя рашэнні; – Харчовыя прадукты; – Нехарчовыя тавары; – Гаспадарчыя тавары; – Касметыка.
Першы этап (да 5 мая) уяўляе сабой збор заявак; другі этап (з 10 мая) – галасаванне; трэці этап – абарона работ перад журы і ўзнагароджанне пераможцаў у рамках адкрыцця міжнароднай экалагічнай выставы Ecology Expo 2021. Анкету ўдзельніка і падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на pasternak.by. Конкурс арганізаваны экапраектам «Пастарнак», Міністэрствам прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя РБ і «Белэкспа».
Рэалізацыя інавацыйных бізнэс-ідэй у сферы экалогіі дапамагае дасягнуць Мэт устойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», 13 «Барацьба са змяненнем клімату».
КАРТА САЙТА