У Беларусі аб'яўлены конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі аб’яўлены конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

11 верасня 2023

У Беларусі праводзіцца конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

У конкурсе могуць прыняць удзел кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, і дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў па стану на 1 студзеня 2024 года, якія атрымалі вучоную ступень да 30 і да 40 гадоў адпаведна.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету да 30 кастрычніка 2023 года.

Правядзенне конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА