У Беларусі аб’яўлены конкурс бізнес-ідэй

З 15 жніўня па 15 лістапада 2023 года для выяўлення арыгінальных бізнес-ідэй маладых і таленавітых спецыялістаў, а таксама садзейнічанню іх інвестыцыйнай і фінансавай падтрымцы ў Беларусі ўпершыню будзе праходзіць конкурс арыгінальных бізнес-ідэй «EnCobi».
Арганізатарамі конкурсу выступаюць навукова-тэхналагічны парк ТАА «ІнКата», Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, ТАА «Рэмага», Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага інавацыйнага фонду, Белаграпрамбанка, Банка развіцця, Банка і Кампаніі па развіццю індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Асноўныя намінацыі конкурсу: «Лепшая бізнес-ідэя» і «Лепшая маладзёжная бізнес-ідэя».
Прыняць удзел у конкурсе могуць юрыдычныя асобы (незалежна ад формы ўласнасці), фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, папярэдне запоўніўшы заяўку. Прыём заявак працягнецца да 30 кастрычніка 2023 года. Фінал конкурсу пройдзе 16 лістапада 2023 года у Бабруйску.
Правядзенне конкурсу арыгінальных бізнес-ідэй «EnCobi» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.