1

У Беларусі адобраны шэраг законапраектаў, звязаных з абаронай навакольнага асяроддзя

30 чэрвеня 2023 года адбылося пасяджэнне дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У ходзе пасяджэння членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу былі разгледжаны і адобраны тры праекты Закона ў галіне аховы навакольнага асяроддзя:

  • «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» – накіраваны на ўрэгуляванне праваадносін у галіне аховы навакольнага асяроддзя, прыродакарыстання, захавання і аднаўлення біялагічнай разнастайнасці, прыродных рэсурсаў;
  • «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра» – уводзіць новыя тэрміны і іх вызначэнні, накіраваны на ўрэгуляванне праваадносін у галіне аховы атмасфернага паветра, звязаныя з устанаўленнем прававых асноў аховы атмасфернага паветра, захаваннем, аднаўленнем яго якасці ў мэтах забеспячэння экалагічнай бяспекі;
  • «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», які ўносіць змяненні ў Водны кодэкс і Закон «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».

Прыняцце гэтых законапраектаў унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 14, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб законапраектах можна азнаёміцца па спасылцы.