У Беларусі адрамантавалі 800 км рэспубліканскіх і больш як 1,4 тыс. км мясцовых дарог у 2022 годзе

У 2022 годзе ў Беларусі адрамантавана 800 км рэспубліканскіх дарог, 1450 км мясцовых дарог, рэканструявала і адрамантавала на рэспубліканскіх дарогах 35 маставых збудаванняў. У ліку найбольш значных аб’ектаў, якія былі ўведзены ў эксплуатацыю (рэканструяваны), мост праз Заходнюю Дзвіну на пад’ездзе да Наваполацка, транспартная развязка па вул. Касманаўтаў у Гродне, маставы пераход праз Бярэзіну ў Барысаве. Уведзены ў эксплуатацыю 4 пуцеправоды па праекту «Рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі М3».
Падтрыманне і развіццё дарожнай сеткі краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэканструкцыі дарог можна азнаёміцца па спасылцы.