14 лютага 2024
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады, у 2023 годзе ў Беларусі адрамантавана звыш 1,4 тыс. км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і больш як 2,2 тыс. пагонных метраў маставых збудаванняў.
Так, у эксплуатацыю пасля ўзвядзення і рэканструкцыі ўведзены Паўднёва-Заходні абход Магілёва і ўчастак аўтадарогі Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гродна, а таксама 11 дарожных збудаванняў на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах.
У 2024 годзе плануецца выканаць работы па рамонце, узвядзенні і рэканструкцыі не менш як 1,6 тыс. км рэспубліканскіх і 2,7 тыс. км мясцовых аўтамабільных дарог, правесці рэканструкцыю не менш як 7 маставых збудаванняў.
Рамонт і рэканструкцыя дарожных пакрыццяў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рамонце дарог у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА