У Беларусі аказваецца фінансавая падтрымка беспрацоўным грамадзянам для арганізацыі ўласнай справы - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі аказваецца фінансавая падтрымка беспрацоўным грамадзянам для арганізацыі ўласнай справы

29 жніўня 2023

Адным з напрамкаў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады з’яўляецца прадастаўленне фінансавай падтрымкі для арганізацыі ўласнай справы беспрацоўным грамадзянам.

Такую дзяржаўную падтрымку за апошнія пяць гадоў атрымалі каля 7,7 тыс. беспрацоўных грамадзян, 49% якіх – жанчыны. Пры гэтым каля 80% з агульнай колькасці грамадзян выбралі прадпрымальніцкую дзейнасць, 19% – рамесную дзейнасць, 1% – дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Сярод асноўных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арганізуюць беспрацоўныя, пераважаюць аказанне розных паслуг (будаўнічыя, цырульні, транспартныя, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў) і гандлёвая дзейнасць.

Прадастаўленне фінансавай падтрымкі для арганізацыі ўласнай справы беспрацоўным грамадзянам уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА