1

У Беларусі аказваецца падтрымка дзецям з асаблівасцямі развіцця

21 сакавіка ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Даўна. Дзеці з сіндромам Дауна нараджаюцца з аднолькавай частатой ва ўсіх краінах свету – адзін на 600-800 нованароджаных. Для такіх дзяцей вельмі важнае значэнне мае медыцынская дапамога, праграмы ранняга ўмяшання, магчымасць нароўні з усімі атрымліваць адукацыю і весці сацыяльнае жыццё.

З мэтай гарманізацыі развіцця дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама падтрымкі іх сем’яў, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ) развіваецца сістэма ранняга ўмяшання і ствараюцца цэнтры ранняга ўмяшання. На сённяшні дзень у Беларусі працуюць 39 цэнтраў, 5 з іх – на базе дамоў дзіцяці. 20398 дзяцей да трох гадоў ужо атрымалі дапамогу ад спецыялістаў цэнтраў.

Нацыянальная сістэма ранняга ўмяшання заснавана на прынцыпе даступнасці, арыентавана на сям’ю і ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб цэнтрах ранняга ўмяшання ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://prostodeti.by/crv.