1

У Беларусі аказваецца падтрымка малога і сярэдняга бізнесу

З мэтай стварэння спрыяльнага дзелавога асяроддзя для развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады.

Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы садзейнічае стымуляванню ініцыятыўнасці грамадзян і ўзмацненню патэнцыялу айчыннага бізнесу, у тым ліку жаночага прадпрымальніцтва, як адной з ключавых пунктаў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. На сённяшні дзень узровень уцягнутасці жанчын у бізнес асяроддзе ў Беларусі складае 36,4%, што на 4,4% вышэй, чым у 2023 годзе.

Акрамя таго, Дзяржаўнай праграмай забяспечаны шырокі доступ грамадзян да паслуг падтрымкі і фінансавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У 2021-2023 гадах Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў прафінансавана 114 праектаў МСП на суму каля 19 млн рублёў, арганізавана і праведзена больш за 70 кантактна-кааперацыйных бірж. За апошнія тры гады аб’ём крэдытавання суб’ектаў прадпрымальніцтва Банкам развіцця, Беларусбанкам, Белінвестбанкам і Белаграпрамбанкам перавысіў 29 млрд. рублёў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці, павышэнню канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэалізацыі дзяржаўных праграм можна пазнаёміцца па спасылцы.