1

У Беларусі аказваецца падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

З 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь функцыянуе спецыялізаваны фінансавы інстытут Банка развіцця, галоўная мэта дзейнасці якога – стварэнне ў краіне ўмоў для эканамічнага росту.

Самы запатрабаваны напрамак дзейнасці Банка развіцця – рэалізуемая на працягу многіх гадоў праграма фінансавай падтрымкі для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. На прадпрыемствах, якім аказана падтрымка ў рамках праграмы, прырост выручкі ў сярэднім склаў каля 79 працэнтаў, а прырост колькасці работнікаў – больш за 8,8 тыс. чалавек. З пачатку дзеяння праграмы ўжо аказана падтрымка амаль 7 тыс. праектам. Таксама, да ліку ініцыятыў Банка развіцця па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу адносіцца венчурнае фінансаванне, укараненне гарантыйнага механізму, краўдфандынг, рэінжынірынг адміністрацыйных працэдур, фарміраванне лічбавых платформ, падтрымка знешнеэканамічнай дзейнасці і інш.

На сённяшні дзень прадуктовая лінейка ўключае 13 крэдытных прадуктаў, у тым ліку 11 у беларускіх рублях. У 2022 годзе Банкам развіцця распрацаваны новыя прадукты «Падтрымка імпартазамяшчэння» і «Стабілізацыйны».

Усяго за 2022 год ужо аказана падтрымка больш як 1 тыс. праектаў у самых розных сферах эканомікі краіны: сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, бізнесу, які рэалізуе экалагічныя праекты, жанчын-прадпрымальнікаў, сацыяльна адказнага прадпрымальніцтва, стартапаў.

Падтрымка і развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы прадпрымальніцкіх ініцыятыў у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.