У Беларусі аказваецца падтрымка па падрыхтоўцы дзяцей да школы

Падтрымка сем’яў з дзецьмі – важны складнік дзяржаўнай сямейнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Штогод напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі праводзіцца кампанія па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.
У рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям аказваецца фінансавая падтрымка праз прадастаўленне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі і дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Працаўнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, дапамога можа быць аказана па месцы працы.
Таксама, з мэтай падрыхтоўкі дзяцей да школы ў ліпені-жніўні па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Ранец першакласніка» і іншыя, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі. У рамках дабрачынных акцый аказваецца дапамога ў выглядзе канцылярскіх тавараў, дзіцячага адзення і абутку для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей з малазабяспечаных, няпоўных, шматдзетных сем’яў, дзяцей, прызнаных, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Прадастаўленне падтрымкі па падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы па падрыхтоўцы дзяцей да школы ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.