30 ліпеня 2022
Сёння ў Рэспубліцы Беларусь больш за 36 тыс. дзяцей з інваліднасцю. У краіне выбудавана сістэма сацыяльнай абароны сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
Пры ўстанаўленні дзіцяці інваліднасці, сям’і аказваецца дзяржаўная падтрымка ў выглядзе дапамогі і пенсіі па інваліднасці, прадастаўляюцца сацыяльныя паслугі, у іх ліку паслугі няні і сацыяльнай перадышкі. Таксама сем’і з дзецьмі з інваліднасцю забяспечваюцца тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Штогод іх атрымліваюць каля 250 тысяч грамадзян на суму больш за 50 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, у краіне дзейнічаюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія з’яўляюцца важным звяном пераемнай сацыяльна-рэабілітацыйнай работы з дзецьмі з інваліднасцю.
Выбудаваная сістэма сацыяльных гарантый і льгот садзейнічае стварэнню ўмоў для выхавання дзяцей з інваліднасцю ў сямейным асяроддзі і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/okazanie-kompleksnoj-pomoschi-semjjam-vospityvajuschim-detej-invalidov-obsudili-na-respublikanskom-5746-2022/.
КАРТА САЙТА