3 жніўня 2022
З 1 жніўня па 15 верасня 2022 года Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць штогадовую дабрачынную кампанію «Збярэм дзяцей у школу». Кампанія накіравана на аказанне дапамогі дзецям з інваліднасцю, а таксама дзецям з малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў і іншым.
У школьны партфель уваходзяць пісьмовыя прылады, сшыткі, альбомы, каляровая папера і кардон, школьная і спартовая форма, абутак, заплечнік і іншае школьнае прыладдзе.
Прыняць удзел у акцыі можна зрабіўшы ахвяраванне ці перадаць загадзя набытыя школьныя прылады праз валанцёраў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Аказанне дадатковай падтрымкі школьнікам, якія маюць у гэтым патрэбу, уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 4, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб дабрачыннай кампаніі можна азнаёміцца па спасылцы: https://redcross.by/soberem-detej-v-shkolu-blagotvoritelnaya-kampaniya-belorusskogo-krasnogo-kresta/.
КАРТА САЙТА