1

У Беларусі актыўна рэалізуецца праграма «Адзін раён – адзін праект»

З 2022 года ў Беларусі рэалізуецца праграма «Адзін раён – адзін праект», накіраваная на ўмацаванне беларускай эканомікі, а таксама актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці. Пры рэалізацыі ініцыятыў у рамках гэтай праграмы ў першую чаргу ўлічваецца дадатны эфект для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Сярод ужо рэалізаваных праектаў большую частку складаюць праекты вытворчай накіраванасці. Па галінах – гэта дрэваапрацоўка, металургічныя вытворчасці, вытворчасці машын і абсталявання, перапрацоўка аграпрамысловай прадукцыі, выпуск медыцынскіх вырабаў, фармацэўтыка. У ліку самых буйных і найбольш паспяховых: прадпрыемства па стварэнню тэхнічнага вугляроду ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» (Магілёўская вобласць); мэблевая фабрыка з элементамі лічбавай фабрыкі ААТ «Ольса» (Магілёўская вобласць); прадпрыемства па вытворчасці сыроў і малочнай прадукцыі ААТ «Рагачоўскі МКК» (Гомельская вобласць); ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» (Віцебская вобласць); ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (Мінская вобласць); дрэваапрацоўчы комплекс (Гродзенская вобласць); ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» (Мінская вобласць).

Сёння пералік інвестыцыйных праектаў праграмы «Адзін раён – адзін праект» уключае 190 праектаў. Увесь ход рэалізацыі і працэнт асваення кожнага праекта кантралюецца сістэмай маніторынгу інвестыцыйных праектаў Invest Project, распрацаванай Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Работа па карэкціроўцы пераліку праводзіцца штогод: у 2024 годзе ў яго плануецца ўключыць яшчэ каля двух дзясяткаў праектаў.

Вынікі рэалізацыі праграмы «Адзін раён – адзін праект» будуць падведзены ў 2026 годзе.

Рэалізацыя праграмы «Адзін раён – адзін праект» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праграме «Адзін раён – адзін праект» можна азнаёміцца ў выпуску ток-шоу «Эканамічнае асяроддзе».