1

У Беларусі будзе аказана падтрымка прадпрымальніцкіх ініцыятыў жанчын

28 красавіка 2022 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз жанчын» і ААТ «Белінвестбанк» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па стымуляванні прадпрымальніцкай ініцыятывы жанчын.

Пагадненне прадугледжвае рэалізацыю шэрага мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку жаночага прадпрымальніцтва. Да ліку такіх мерапрыемстваў адносяцца:

  • выяўленне і пераадоленне наяўных бар’ераў для жаночага прадпрымальніцтва;
  • сумесная арганізацыя інфармацыйна-адукацыйных і кансультацыйных мерапрыемстваў;
  • падтрымка праектаў па развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з акцэнтам на вырашэнне сацыяльных праблем.

Падпісанне Пагаднення ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Пагадненні можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/sergej-mitjanskij-podderzhka-predprinimatelskix-initsiativ-zhenschin-javljaetsja-novym-perspektivnym-46319-2022/.