У Беларусі было сабрана 802,6 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў за 2022 год - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі было сабрана 802,6 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў за 2022 год

9 сакавіка 2023

У 2022 годзе ўзровень выкарыстання адходаў у Беларусі склаў 32 працэнты. У краіне сабрана 802,6 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў, з якіх 403,9 тыс. тон – адходаў паперы і кардону, 190,1 тыс. тон – адходаў шкла, 106,8 тыс. тон – адходаў пластыка, 58,9 тыс. тон – зношаных шын, 21,1 тыс. тон – адпрацаваных аўтамабільных алеяў, 21,8 тыс. тон – адходаў электроннага і электрычнага абсталявання. Па фактычных аб’ёмах збору другаснай сыравіны лідзіруюць: г. Мінск – 200,9 тыс. тон, Гомельская вобласць – 108,9 тыс. тон і Брэсцкая вобласць – 106,6 тыс. тон.

Эфектыўнае выкарыстанне адходаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб зборы другаснай сыравіны можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА