У Беларусі чакаецца павелічэнне аб’ектаў аднаўляльных крыніц энергіі

Важнасць дыверсіфікацыі паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца кожнай краінай, складана пераацаніць. Асноўнымі складальнікамі сістэмы энергабяспекі Беларусі з’яўляюцца прыродны газ і атамная энергія. Пры гэтым, Беларусь мае значны патэнцыял у развіцці аднаўляльных крыніц энергіі. Плануецца, што да 2025 года ўстаноўленая электрычная магутнасць аднаўляльных крыніц энергіі складзе каля 700 мегават. Удзельная вага вытворчасці першаснай энергіі з ВДЭ да валавога спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў дасягне ўзроўню 7—8 працэнтаў. У бліжэйшы час у Беларусі чакаецца павелічэнне колькасці электрагенерыруючых аб’ектаў аднаўляльных крыніц энергіі, у тым ліку і мясцовых відаў паліва, удасканаленне сістэмы энергаменеджменту, а таксама зніжэнне ўдзельных расходаў паліўна-энергетычных рэсурсаў на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг), уключаючы вытворчасць цеплавой і электрычнай энергіі. .
Аднаўляльная энергетыка садзейнічае скарачэнню выкідаў парніковых газаў у атмасферу і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб перспектыве мясцовых відаў паліва ў развіцці паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/stavka-na-svoe.html.