21 лютага 2022
Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе 1391 беспрацоўнаму былі прадастаўлены субсідыі, накіраваныя на арганізацыю:
Акрамя таго, 1087 чалавек (78,1%), якія атрымалі фінансавую падтрымку, прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.
Да асноўных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якая арганізуецца беспрацоўнымі, можна аднесці паслугі ў галіне будаўніцтва, рознічны гандаль, прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і інш.
Фінансавая падтрымка беспрацоўных грамадзян садзейнічае павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва, а таксама ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы беспрацоўных у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/pochti-1400-bezrabotnym-grazhdanam-predostavleny-subsidii-na-organizatsiju-sobstvennogo-dela_4404/.
КАРТА САЙТА