1

У Беларусі для адкрыцця ўласнай справы беспрацоўным прадастаўляецца фінансавая падтрымка

Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе 1391 беспрацоўнаму былі прадастаўлены субсідыі, накіраваныя на арганізацыю:

  • прадпрымальніцкай дзейнасці – 1066;
  • рамеснай дзейнасці – 311;
  • дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму – 14.

Акрамя таго, 1087 чалавек (78,1%), якія атрымалі фінансавую падтрымку, прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.

Да асноўных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якая арганізуецца беспрацоўнымі, можна аднесці паслугі ў галіне будаўніцтва, рознічны гандаль, прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці, вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і інш.

Фінансавая падтрымка беспрацоўных грамадзян садзейнічае павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва, а таксама ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы беспрацоўных у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/pochti-1400-bezrabotnym-grazhdanam-predostavleny-subsidii-na-organizatsiju-sobstvennogo-dela_4404/.