1

У Беларусі фарміруецца база даных па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2022 г. № 760 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры» ў Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку фарміравання і вядзення базы даных па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры (АІС «Даступнае асяроддзе»).

На сённяшні дзень ужо распрацаваны дызайны і інтэрфейсы АІС «Даступнае асяроддзе», а таксама сабрана інфармацыя аб наяўных аб’ектах. Ужо з другога паўгоддзя 2024 года пастаўшчыкі інфармацыі змогуць самастойна ўносіць звесткі аб даступнасці аб’ектаў у базу. Карта сацыяльных аб’ектаў, даступных для ўсіх катэгорый грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых асоб, пачне працаваць з 2025 года. Звесткі з базы будуць размяшчацца на публічнай кадастравай карце ў Глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Функцыянаванне АІС «Даступнае асяроддзе» зробіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.

З больш падрабязна інфармацыяй аб распрацоўцы АІС «Даступнае асяроддзе» можна азнаёміцца па спасылцы.