У Беларусі фарміруюцца асновы для з'яўлення смарт-індустрыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі фарміруюцца асновы для з’яўлення смарт-індустрыі

9 кастрычніка 2022

Смарт-індустрыя з’яўляецца будучыняй сусветнай эканомікі, што дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць прамысловага комплексу, забяспечыўшы новую якасць эканамічнага росту.

Цяпер работа тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 40 «Смарт-індустрыя» накіравана на распрацоўку нацыянальных стандартаў, якія вызначаюць, што такое смарт-індустрыя, «разумная фабрыка», адытыўная вытворчасць, прамысловая аўтаматызацыя. Прыняцце гэтых чатырох стандартаў створыць арганізацыйна-тэхналагічныя і інстытуцыйныя асновы для з’яўлення ў Беларусі смарт-індустрыі. Распрацоўка праектаў стандартаў завершыцца да канца 2023 года. Чакаецца, што ўжо да 2030 года можна будзе ўбачыць вынік у выглядзе некалькіх дзясяткаў «разумных фабрык».

Фарміраванне смарт-індустрыі робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці смарт-індустрыі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА