29 лютага 2024
Рэспубліка Беларусь ужо дастаткова працяглы час актыўна ўцягнута ў работу па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Пры гэтым, паспяховая рэалізацыя Парадаку дня – 2030 немагчымая без ацэнкі яе эфектыўнасці, адсочвання прагрэсу і прасоўвання ўсіх працэсаў рэалізацыі МУР. У якасці нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра для маніторынгу дасягнення МУР у Беларусі выступае Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. У яго задачы ўваходзіць каардынацыя працэсу правядзення нацыянальнай ацэнкі гатоўнасці прадстаўляць справаздачнасць па глабальных паказчыках МУР, фарміраванне нацыянальнага пераліку паказчыкаў для маніторынгу дасягнення МУР, прадастаўленне пляцоўкі для абмеркавання пытанняў, якія датычацца збору і аналізу даных па паказчыках МУР паміж дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) і міжнароднымі арганізацыямі, забеспячэнне якасці статыстычнай інфармацыі і інш.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь ужо зроблены шэраг важных крокаў па ўдасканаленні працэсу збору і аналізу статыстычных даных па МУР як на рэгіянальным, так і на міжнародным узроўні:
Паводле даных ацэнкі прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, праведзенай Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе, каля 80% паказчыкаў МУР дэманструюць значны прагрэс. На сённяшні дзень у Беларусі няма ніводнай мэты, у якой быў бы прагрэс менш за 60%.
Беларусь таксама захоўвае высокую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу дасягнення МУР – 34 месца сярод 166 краін, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод краін СНД.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прагрэсе дасягнення МУР у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА