У Беларусі наладжана сістэма ацэнкі прагрэсу дасягнення МУР

Рэспубліка Беларусь ужо дастаткова працяглы час актыўна ўцягнута ў работу па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Пры гэтым, паспяховая рэалізацыя Парадаку дня – 2030 немагчымая без ацэнкі яе эфектыўнасці, адсочвання прагрэсу і прасоўвання ўсіх працэсаў рэалізацыі МУР. У якасці нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра для маніторынгу дасягнення МУР у Беларусі выступае Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. У яго задачы ўваходзіць каардынацыя працэсу правядзення нацыянальнай ацэнкі гатоўнасці прадстаўляць справаздачнасць па глабальных паказчыках МУР, фарміраванне нацыянальнага пераліку паказчыкаў для маніторынгу дасягнення МУР, прадастаўленне пляцоўкі для абмеркавання пытанняў, якія датычацца збору і аналізу даных па паказчыках МУР паміж дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) і міжнароднымі арганізацыямі, забеспячэнне якасці статыстычнай інфармацыі і інш.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь ужо зроблены шэраг важных крокаў па ўдасканаленні працэсу збору і аналізу статыстычных даных па МУР як на рэгіянальным, так і на міжнародным узроўні:
- сфарміраваны нацыянальны пералік паказчыкаў па дасягненні МУР;
- створана Нацыянальная платформа прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках МУР для маніторынгу і распаўсюджвання краінавых дадзеных аб індыкатарах МУР;
- распрацавана Платформа рэгіянальных дадзеных па ўстойлівым развіцці для ацэнкі развіцця кожнага рэгіёна і прыняцця мер па скарачэнні міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і інш.;
- забяспечваецца павышэнне даступнасці даных з дапамогай пастаяннага ўзаемадзеяння з агенцтвамі па адаптацыі міжнароднай метадалогіі да нацыянальных умоў, атрымання дэзагрэгаваных даных па ўразлівых групах насельніцтва, пошуку інавацыйных інструментаў і крыніц атрымання даных;
- наладжваюцца партнёрскія адносіны на глабальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях паміж дзяржаўнымі органамі, прыватным сектарам і грамадзянскай супольнасцю і інш.
Паводле даных ацэнкі прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, праведзенай Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе, каля 80% паказчыкаў МУР дэманструюць значны прагрэс. На сённяшні дзень у Беларусі няма ніводнай мэты, у якой быў бы прагрэс менш за 60%.
Беларусь таксама захоўвае высокую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу дасягнення МУР – 34 месца сярод 166 краін, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод краін СНД.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прагрэсе дасягнення МУР у Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.