1

У Беларусі намечана рэалізаваць дзевяць энергетычных праектаў

З улікам нарастання патрэбнасці рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва ў электрычнай энергіі і для павышэння надзейнасці электразабеспячэння ў Беларусі мадэрнізуюць і будуюць новыя высакавольтныя і размеркавальныя лініі электраперадачы, наладжана сістэмная работа па рэканструкцыі падстанцый. Прыкладам такой працы з’яўляецца падстанцыя «Брэст-Заходняя», якая запушчана ў эксплуатацыю 9 лістапада 2022 года і павышае надзейнасць электразабеспячэння ў цэнтральнай частцы горада. На падстанцыі выкарыстоўваецца новае абсталяванне і сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць дыстанцыйна кіраваць камутацыйнай апаратурай, павялічваюць бяспеку абслугоўвання падстанцыі і значна скарачаюць перыяд ухілення аварыйных сітуацый. Таксама з верасня 2022 года ў Брэсце вядуцца работы па рэканструкцыі падстанцыі «Паўночна-Заходняя».

Усяго за апошнія дзесяць гадоў у Беларусі рэалізавана 11 энергетычных праектаў. Плануецца рэалізацыя яшчэ 9 праектаў у найбліжэйшыя 3-5 гадоў.

Стварэнне новых крыніц энергіі і павышэнне энергаэфектыўнасці краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб энергетычных праектах Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.