У Беларусі нарошчваецца выкарыстанне цвёрдых камунальных адходаў

Галоўнай задачай у сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі з’яўляецца павышэнне ўзроўню іх перапрацоўкі з уцягваннем у эканамічны абарот другаснай сыравіны. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў у 2021 годзе ў Беларусі склаў 31,1% і плануецца забяспечыць далейшы рост гэтага паказчыка да 2022 года. З гэтай мэтай у краіне:
- вядуцца работы па мадэрнізацыі і развіццю інфраструктуры збору і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў;
- прымаюцца меры па ўкараненні новых метадаў і тэхналогій выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў;
- укараняецца сістэма раздзельнага збору адходаў у сектары індывідуальнай жыллёвай забудовы, у тым ліку ў сельскай мясцовасці;
- вядзецца будаўніцтва трох рэгіянальных аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў для Баранавіцкай, Аршанскай і Бабруйскай зон абслугоўвання;
- запланавана будаўніцтва комплексу па перапрацоўцы камунальных адходаў магутнасцю каля 600 тыс. тон за год у Мінску да 2024 года.
Усяго да канца 2025 года ў Беларусі плануецца пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю 16 рэгіянальных аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў з сумарнай магутнасцю каля 1,2 млн. тон камунальных адходаў у год.
Эфектыўнае абыходжанне з адходамі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.