У Беларусі названы пераможцы рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі названы пераможцы рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў

13 мая 2022

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2021 год.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 70 суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці. Па выніках конкурсу ў кожнай намінацыі вызначана тройка пераможцаў. Найлепшых вынікаў у працы па зніжэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад механічных транспартных сродкаў у 2021 годзе дасягнулі:

  • у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў» – ААТ «Белмагістральаўтатранс»;
  • у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў» – РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/podvedeny-itogi-respublikanskogo-konkursa-po-sokrascheniju-vybrosov-ot-mexanicheskix-transportnyx-sredstv-4185/?fbclid=IwAR0w_7TVml2elZkYaycz43eEzoSsCYirG7pu_6JRvvZEsI2g7d92gILbutw.

КАРТА САЙТА