У Беларусі пабудуюць заводы для вытворчасці RDF-паліва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі пабудуюць заводы для вытворчасці RDF-паліва

21 сакавіка 2023

У Беларусі прынята і рэалізуецца Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на перыяд да 2035 года. Стратэгіяй вызначаны асноўныя напрамкі дасягнення да 2035 года ўзроўню выкарыстання адходаў у 90%, адным з якіх з’яўляецца энергетычнае выкарыстанне адходаў.  У першую чаргу гаворка ідзе аб альтэрнатыўным паліве з адходаў – RDF-паліве.

У 2021 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічная лінія па выкарыстанні RDF-паліва на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Чакаецца, што першы аб’ект па вытворчасці RDF-паліва будзе на смеццеперапрацоўчым заводзе будзе завершаны ў Гродне ў 2023 годзе. У далейшым плануецца будаўніцтва цэнтралізаваных заводаў па вытворчасці RDF-паліва ў г. Мінску, Ваўкавыскім і Крычаўскім раёнах.

Выкарыстанне адходаў у якасці альтэрнатыўнай крыніцы паліва ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА