1

У Беларусі пачала функцыянаваць Акадэмія адукацыі

На базе навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» пачала функцыянаваць дзяржаўную ўстанову адукацыі «Акадэмія адукацыі».

Акадэмія павінна стаць вядучым у краіне каардынуючым цэнтрам бесперапыннай практыка-арыентаванай падрыхтоўкі педагагічных работнікаў, правядзення фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў па прыярытэтных напрамках развіцця сістэмы адукацыі, распрацоўкі і ўкаранення інавацыйных кампанентаў навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей, моладзі і дарослых, выхаваўчай работы.

Функцыянаванне дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

Падрабязней з дзейнасцю Акадэміі можна азнаёміцца па спасылцы.