У Беларусі пачалі падрыхтоўку праекта Экалагічнага кодэкса

30 красавіка 2025 года ў Мінску адбылося першае пасяджэнне працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Экалагічнага кодэкса Беларусі. У склад працоўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў і арганізацый.
Да разгляду на пасяджэнні быў прадстаўлены дакумент, падрыхтаваны ў адпаведнасці з падыходамі, вызначанымі ў канцэпцыі праекта Экалагічнага кодэкса. Выказаныя канструктыўныя прапановы будуць улічаны ў праекце Экалагічнага кодэкса.
Экалагічны кодэкс распрацоўваецца для сістэматызацыі заканадаўчых актаў і асобных актаў заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, вызначэння кола грамадскіх адносін, якія адносяцца да экалагічных (прыродаахоўныя, прыродарэсурсныя), а таксама ўстаранення прабелаў, супярэчнасцей, дубліравання і множнасці прававых прадпісанняў па адных і тых жа пытаннях.
Прыняцце і рэалізацыя палажэнняў Экалагічнага кодэкса ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15, 16 і іншых МУР.
.