4 ліпеня 2024
1 ліпеня 2024 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2024 г. № 96 «Аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь» пачаў работу Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, створаны на базе рэарганізуемых шляхам зліцця Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
Цэнтр з’яўляецца дзяржаўнай навукова-практычнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў прававых актаў, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне юрыдычнай экспертызы прававых актаў (іх праектаў), афіцыйнае апублікаванне прававых актаў, работу з прававой інфармацыяй, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых працаўнікоў вышэйшай кваліфікацыі.
Функцыянаванне Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці нарматворчай дзейнасці і работы з прававой інфармацыяй, развіццю дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, асабліва ў частцы цыфравізацыі, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 16 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА