У Беларусі падрыхтавалі праект дзяржпраграмы «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» да 2030 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі падрыхтавалі праект дзяржпраграмы «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» да 2030 года

28 ліпеня 2025

У Беларусі падрыхтавалі праект дзяржаўнай праграмы ў сферах забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады.

Праект праграмы падрыхтаваны ў мэтах удасканалення інфраструктуры забеспячэння радыяцыйнай бяспекі як на пацярпелых ад ЧАЭС тэрыторыях, так і Беларусі ў цэлым. Дакумент улічвае захаванне пераемнасці дзейнай дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на 2021-2025 гады ў частцы мерапрыемстваў, накіраваных на мінімізацыю рызыкі чарнобыльскай спадчыны, развіццё выратавальнай інфраструктуры.

Гарантаванне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 3 і іншых МУР. 

КАРТА САЙТА