1

У Беларусі паспяхова ўкараняюцца прынцыпы «зялёнай» эканомікі

У апошнія дзесяцігоддзі многія краіны перагледзелі свае стратэгіі развіцця, калі ахова навакольнага асяроддзя не нагрузка на эканоміку, а драйвер яе развіцця. У іх ліку Беларусь, якая прыняла Нацыянальны план дзеянняў па развіцці «зялёнай» эканомікі на 2021—2025 гады.

Нацыянальны план дзеянняў уключае 12 напрамкаў і 68 мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца з удзелам 48 дзяржаўных органаў. Сярод канцэптуальных – распрацоўка Стратэгіі развіцця эканомікі замкнёнага цыкла ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года, доўгатэрміновага развіцця Беларусі з нізкім узроўнем парніковых газаў да 2050 года, Нацыянальнай стратэгіі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 механізмаў «зялёнага» фінансавання. Таксама, у краіне значная ўвага надаецца пытанням мінімізацыі шкоднага ўздзеяння вытворчасці на навакольнае асяроддзе, развіццю экалагічнага турызму, электратранспарту і гарадской мабільнасці, рэсурсаэфектыўнай і чыстай вытворчасці, павышэнню патэнцыялу выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і будаўніцтву энергаэфектыўных жылых дамоў. Пачата работа па стварэнні чатырох экатурыстычных кластараў: на базе заказнікаў «Азёры», «Налібоцкі», «Асвейскі» і ДПУ «ЭКА-РАСЫ».

Сёння можна гаварыць не толькі аб паспяховасці ўкаранення асобных прынцыпаў зялёнай эканомікі, але і аб пазітыўных тэндэнцыях экалагізацыі эканомікі ў цэлым.

Пераход да «зялёнай» эканомікі садзейнічае ўстойліваму росту ў эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай сферы, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках рэалізацыі праграмы «зялёнай» эканомікі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.