1

У Беларусі плануецца развіццё транспартных шляхоў

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Транспартны комплекс» на 2021-2025 гады, да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь плануецца поўнасцю электрыфікаваць асноўныя грузанапружаныя ўчасткі. Гэта дасць магчымасць максімальна выкарыстоўваць эканамічную эфектыўнасць перавозкі грузаў і пасажыраў на электравознай цязе, а таксама знізіць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу.

Паводле даных Міністэрства транспарту і камунікацый, на гэты момант поўнасцю электрыфікаваны беларускія ўчасткі міжнароднага транспартнага калідора ад Брэста да Смаленска і ад Гомеля да Вільнюса. У агульнай эксплуатацыйнай даўжыні чыгуначных пуцей удзельная вага электрыфікаваных участкаў дасягае 23,2 працэнта, а пасля завяршэння электрыфікацыі ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне — Калінкавічы — Барбароў іх доля ўзрасце да 25 працэнтаў і складзе 1369 км. Электрыфікацыя чыгунак ужо дазволіла скараціць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу на 12,3% у адносінах да 2015 года або на 6000 тон у год ад агульнага аб’ёму розных выкідаў.

Акрамя таго, у Беларусі да 2025 года плануецца таксама рэканструяваць і ўзвесці 24 масты і пуцеправоды, 16 з якіх з’яўляюцца першачарговымі маставымі збудаваннямі: мост праз раку Сож, маставы пераход праз Бярэзіну, мост праз Заходні Буг, мост праз Нёман і іншыя.

Электрыфікацыя чыгуначнай сеткі і рэканструкцыя маставых збудаванняў садзейнічаюць развіццю транспартных шляхоў і інфраструктуры, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылках: https://www.belta.by/economics/view/elektrifikatsija-zheleznyh-dorog-s-2015-goda-pozvolila-sokratit-vybrosy-zagrjaznjajuschih-veschestv-na-477570-2021/, https://www.belta.by/economics/view/mintrans-do-2025-goda-planiruet-rekonstruirovat-i-vozvesti-24-mosta-i-puteprovoda-477591-2021/.