У Беларусі плануецца стварэнне Цэнтра трансферу тэхналогій - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі плануецца стварэнне Цэнтра трансферу тэхналогій

11 лютага 2022

З мэтай інжынірынгавай падтрымкі працэсаў укаранення вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў галіне металаапрацоўкі і ліцейнай вытворчасці на базе Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануецца стварэнне Цэнтра трансферу тэхналогій.

Цэнтр трансферу тэхналогій стане важным звяном для трансфармацыі навуковых распрацовак у бізнес-ідэі і інвестыцыйныя праекты, а таксама інструментам узаемадзеяння навукі і бізнесу і сістэмай генерацыі новых ініцыятыў на практыцы.

Стварэнне Цэнтра трансферу тэхналогій зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Цэнтры трансферу тэхналогій можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2022/february/68654/.

КАРТА САЙТА