У Беларусі плануюць павышаць энергаэфектыўнасць эканомікі за кошт аднаўляльных крыніц энергіі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі плануюць павышаць энергаэфектыўнасць эканомікі за кошт аднаўляльных крыніц энергіі

31 мая 2021

У Беларусі рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне». Яна разлічаная на 2021–2025 гады і прадугледжвае дасягненне долі аднаўляльных крыніц энергіі ў валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў на ўзроўні 8% і зніжэнне энергаёмістасці ВУП на 7% да ўзроўню 2020 года.

У Дзяржаўнай праграме прадугледжанае развіццё ветраэнергетыкі. Вызначана пяць патэнцыйных пляцовак для ўстаноўкі ветрагенератараў. Мяркуецца, што да 2025 года ўсе ветрапаркі будуць выпрацоўваць каля 650 МВт электраэнергіі. Таксама плануецца выкарыстоўваць мясцовыя паліўна-энергетычныя рэсурсы ー біямасу. Для гэтага частка кацельняў у сістэме ЖКГ пераведзеныя на біяпаліва, што дазволіць скараціць спажыванне імпартуемых у Рэспубліку энергарэсурсаў. Гэтыя і іншыя меры спрыяюць дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Недарагая і чыстая энергія».

Больш падрабязна пра магчымасці павышэння энергаэфектыўнасці эканомікі за кошт аднаўляльных крыніц энергіі можна даведацца з відэазапісу круглага стала з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства лясной гаспадаркі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

КАРТА САЙТА