У Беларусі плануюцца пабудаваць каля 800 станцый абезжалезвання вады - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі плануюцца пабудаваць каля 800 станцый абезжалезвання вады

1 красавіка 2024

У Рэспубліцы Беларусь з мэтай забеспячэння спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці, а таксама развіцця сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады.

У адпаведнасці з праграмай узровень забяспечанасці насельніцтва цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння і водаадвядзення па выніках 2023 года складае 98,1%, да канца 2025 года гэты паказчык складзе 100%.

У рамках дзяржпраграмы таксама выконваецца будаўніцтва станцый абезжалезвання – да канца 2025 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 800 станцый. Акрамя таго, да канца 2025 года запланавана рэканструкцыя і ўвод у эксплуатацыю 70 аб’ектаў водаадвядзення, на сённяшні дзень уведзена ў эксплуатацыю 32 аб’екты.

Павышэнне якасці пітной вады ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 6, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці сістэм водазабеспячэння можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА