У Беларусі праходзіць экалагічная акцыя па адмове ад пластыка

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіць экалагічную акцыю «Зялёны выбар» па адмове ад аднаразовага пластыка (пакеты, посуд, трубачкі, упакоўкі) на карысць выкарыстання альтэрнатыўных тавараў.
Далучэнне да акцыі можна пачаць з сартавання адходаў і выбару альтэрнатывы пластыку, замяніўшы яго на тавары са шкла, паперы, кардона. Здаць адпрацаваны пластык можна ў найблізкі да сваёй хаты пункт прыёму другаснай сыравіны. Іх размяшчэнне можна паглядзець на інтэрактыўнай мапе. Таксама ў дварах жылых дамоў устаноўлены спецыяльныя каляровыя кантэйнеры: жоўты – для пластыка, зялёны – для паперы, сіні – для шкла.
Перапрацоўка пластмас стала вырашэннем экалагічнай праблемы, паколькі дазваляе пераўтвараць адходы ў каштоўную другасную сыравіну. У сярэднім у Беларусі за год перапрацоўваюць 100 тыс.т пластыкавых адходаў. У цяперашні час інфраструктура раздзельнага збору ўключае 266 перасоўных і 1409 стацыянарных прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў другаснай сыравіны, 81 аб’ект сартавання і дасарціроўкі асобна сабраных камунальных адходаў, 9 смеццеперапрацоўчых заводаў у г. Баранавічы, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску, Магілёў, Оршы і Наваполацку, 382,8 тыс. кантэйнераў для збору ТКА і 329,5 тыс. кантэйнераў для раздзельнага збору, 1734 смеццявозаў, у тым ліку 9.
Адмова ад пластыка і эфектыўнае выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.