13 лістапада 2022
13 лістапада штогод адзначаецца Міжнародны дзень сьляпых. У Беларусі таксама праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага дня.
У Беларусі пражываюць больш за 25 тысяч людзей з інваліднасцю па зроку, з якіх 1,7 тысячы – дзеці.
З мэтай стварэння спрыяльных умоў для жыццядзейнасці людзей з інваліднасцю па зроку ў краіне праводзяцца работы па стварэнню для іх даступнага асяроддзя: усталёўваюцца маўленчыя інфарматары, інфармацыйныя таблічкі і кнопкі ліфта з шрыфтам Брайля, мнемосхемы, наносіцца кантрасная маркіроўка дзвярных палотнаў і дзвярных ручак, укладваецца тактыльная накіроўвалая і папераджальная плітка, усталёўваюцца святлафоры з сінхроннымі гукавымі сігналамі. Адмысловая ўвага надаецца сацыяльнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю па зроку. У 146 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадастаўляюцца сацыяльныя паслугі людзям з інваліднасцю па зроку. Для аказання садзейнічання ў аднаўленні і падрыхтоўцы да самастойнага жыцця ў тэрытарыяльных цэнтрах функцыянуюць 162 аддзяленні, якія забяспечваюць дзённае знаходжанне. Даступная паслуга суправаджанага пражывання.
Стварэнне ўмоў для ўсебаковага ўдзелу людзей з інваліднасцю ў жыцці грамадства робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб падтрымцы людзей з інваліднасцю па зроку можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА