У Беларусі праходзіць конкурс інавацыйных і стартап-праектаў

Мінскі гарадскі тэхнапарк пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях ладзіць конкурс інавацыйных і стартап-праектаў Belarus ICT Start-up Award.
Конкурс дае магчымасць прадпрымальнікам прадставіць свой праект у сферы інавацыйнай дзейнасці міжнародным экспертам, патэнцыйным інвестарам, бізнэс-партнёрам і мэтавай аўдыторыі карыстальнікаў. Гэта будзе спрыяць міжнароднай калабарацыі інаватараў, маштабаванню беларускіх распрацовак на міжнародным узроўні, а таксама дасягнення Мэты ўстойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура».
Намінацыямі конкурсу з’яўляюцца «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы моладзевы стартап-праект». Пераможцы будуць абвешчаныя на XXVII Міжнародным форуме ТІБО-2021.