У Беларусі праходзіць конкурс інавацыйных праектаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі праходзіць конкурс інавацыйных праектаў

20 ліпеня 2022

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2022 года.

У конкурсе могуць узяць удзел інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай інавацыйнай дзейнасці. Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

Заяўку на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў неабходна запоўніць да 1 жніўня 2022 года.

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы: https://konkurs.belinfund.by/.

КАРТА САЙТА