28 лістапада 2022
З 1 кастрычніка 2022 года адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у Рэспубліканскім прафесійным конкурсе на дасягненні ў галіне цыфравізацыі і лічбавай трансфармацыі «Лідэры лічбавай эканомікі – 2022». Арганізатарам гэтага праекта з’яўляецца цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва «Дзелавыя медыя».
Да ўдзелу ў конкурсе запрошаны прадпрыемствы і арганізацыі розных галін эканомікі, заказчыкі, распрацоўшчыкі і інтэгратары, рэзідэнты і не рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія ўкаранілі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь IT-прадукты, IT-праекты, рашэнні з пацверджаным эканамічным эфектам.
У рамках конкурсу выдзелены тры групы намінацый: па лічбавых прадуктах, рэалізаваных праектах і кампаніях-лідэрах у галіне цыфравізацыі і лічбавай трансфармацыі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягнецца да 10 снежня 2022 года.
Правядзенне конкурсу «Лідэры лічбавай эканомікі – 2022» пасадзейнічае выяўленню перадавых рашэнняў, распрацовак, лічбавых тэхналогій краіны і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА