1

У Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Мая сям’я – мая краіна»

Для прыцягнення ўвагі грамадства да сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Мая сям’я – мая краіна».

Мерапрыемствы акцыі накіраваны на папулярызацыю мер дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі, прасоўванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей і здаровага ладу жыцця, павышэнне сацыяльнай адказнасці сем’яў за ўласны дабрабыт і стваральнае развіццё грамадства, захаванне гістарычнай памяці беларускага народа. Сярод іх: паказ у кінатэатрах рэспублікі беларускіх фільмаў, інтэрактыўныя сямейныя праграмы з элементамі квэста, тэматычныя прэс-канферэнцыі, інтэрв’ю, форумы, канферэнцыі, круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі, прамыя тэлефонныя лініі, акцыі ў дзіцячых дамах, культурна-масавыя і фізкультурна- аздараўленчыя мерапрыемствы і іншыя.

Правядзенне рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна» зробіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра акцыю можна азнаёміцца па спасылцы.